***

Усё рушыць штохвілінна,
Што паволі, што імгненна.
Невядома, што прычынай
Руху гэтага імкнення,
Але ўсё ж бягуць планеты,
Час ляціць, нібы стралою,
Рушаць зоры і каметы,
Ходзяць людзі і жывёлы,
Ды бягуць дажджы з нябёсаў,
Як і снег ляціць бялёсы,
Рушыць кроў унутры мяне,
Што жыццё з сабой нясе,
А жыццё мае наперад мяне
Ды збягае пакрысе...
Усім вядома, да чаго
Ў рэшце рэшт прымкне яно.
Але ж і там няма канца,
Бо павінны нашы душы,
Каб не парушыць закон жывы,
У іншае перасяліцца цела.

 2 і 6 лютага, 29 і 30 жніўня і 19 лістапада 2009 г..


Рецензии