Да свята вясны!
Нібыта яны у нябёс вышыні
Са мною дадому паехаць хацелі,
Каб разам сустрэці вясновыя дні.
Пабачыць, як з выраю птушкі імкнуцца,
Як бусел чакае бусліху ў гняздзе
А рэкі паводкаю ўшыр развінуцца
І спыну не будзе бурлівай вадзе.
Жыццё пазбываецца зімняй маркоты,
Цвітуць вербалозы ўжо дзе-нідзе.
Дзяўчаты змянілі на туфлікі боты,
Шчабечуць, як бы вераб'і ў чарадзе.
Забыты няўдачы, забыты трывогі,
Страшэнны кавід, адгалоскі вайны.
Гарачыя сэрцы ды стройныя ногі -
Чаруюць павальна хлапцоў табуны!
Няма чараўніц іх чароўней на свеце,
Што стройная постаць, што ногі і стан!
Я свету пабачыў і мне вы паверце,
Няма прыгажэй, чым жанкі у славян!
Я ехаў дадому а зоркі мігцелі
Спляталі ў нябесах цудоўны вянок,
Яго ў падарунак са мною хацелі,
Яны перадаць для славянскіх жанок!
Свидетельство о публикации №123030708542