Барвовае

Барвовае солнца па небе паўзе,
Барвовае лісце плыве па вадзе,
Барвовыя ягады позніх малін,
І гэткага ж колеру яблык адзін.

Пануе барвовасць лёгкая ў марах,
Барвовыя вусны ў двух закаханых,
Барвовая хустка на кволых плячах,
Барвовай крывёй высцілаецца шлях.

Ты хочаш зялёнага, сіняга, жоўтага,
Спакойнага колеру белага роўнага,
Але заўважаеш вакол без дамовы
Адзін толькі колер. І гэта - барвовы.


Рецензии