Каляровая восень
Каляровая восень.
Звон святочны, бы споведзь царквы,
Вецер сіплы даносіць.
Скроні дрэў ахапіла агнём
Трапяткой адзіноты,
Туманы валадараць жыццём
Анямелай лістоты.
Сум бурштынавых завушніц
Устрывожанных клёнаў
Адгукнецца маленнем званіц
У паглядзе стамлёным.
Акрыяе імгненна душа
Пад ахоўным Пакровам,
З-пад яскравай выявы Крыжа
Уваскрэсне нанова.
07.10.1994
Фота аўтара
Свидетельство о публикации №123030609294