Туцкi дом

Недзе ў Тучы на пагорку
Дом мяне чакае.
Вядзе ціхую гаворку,
Галубкоў гушкае.

Прыслухоўваецца ўночы
Часам, бо здаецца
Хтось на вуліцы рагоча,
Рэха аддаеца.

Вераб'і вядуць гаворку
У кусце ўдала,
Травы спеюць на надворку,
Хутка ўжо Купала.

Захад чырвань разлівае
Аж ірдзіцца неба.
Дом стары заўжды чакае,
Нам вярнуцца трэба!


Рецензии