як нам быць?
Свiтанка цень
як росквiт соннай акварэлi
i сотні
пэуна
не благiх людзей
вандруюць моўчкі
ў новы дзень
пад дахамi надзей
малітваў
сноў
i чарадзеяў
А нам з табой
як непагадзь пражыць
не захварэць
не надта надакучыць
адзін адному
ў гэты лівень быць
цяплом
дрыготкіх вуснаў
спін прамых
і не запэцканых
каленяў
Свидетельство о публикации №123030400785