стала цi не?

Прыбягала  золакам
на дуэль сустрэч
вусны падстаўляла
як жывую рэч

Цалаваў - не хлусіў
абдымаў заўжды
нiбы цёплы вецер
чорныя дажджы…

Ласку не ўтойваў…
Дазваляла мець…
А калі настойваў
праганяла прэч…

Лёсам пераменлiвым
на яву
цi ў сне
маім шчасцем страчаным
ты была ці не?


Рецензии