Завяшчанне
Тых, каго памяць зберагае праз гады,
Каго на святы я віншую стала,
Каму жадаю шчасця без жуды.
Я зычу вам здароўя, дабрабыту
У роднай мне, далёкай старане!
Хай Божа не падвегне вас іспыту,
Няхай вайны бязглуздасць вас міне!
Мой родны край, цябе шматкроць крышылі,
Чужыя войны рвалі на кускі.
Сябры, вы волю без крыві здабылі,
Дык зберагайце ж Божы дар вякі!
Перш-наперш беражыце нашу мову!
Яна і ў ліхалецця жорсткі час
Жыццю дасць сэнс, кірунак і аснову,
Загіне мова, то не будзе й нас!
Раўніва беражыце межы волі,
Бо з той пары, як стаўся белы свет,
Ніхто не дазваляў нідзе, ніколі,
Каб яго краям упраўляў сусед!
Сябры мае, нас мала засталося
Але гатовы ўстаць сцяною ўсе,
Каб нашым дзецям жыць не давялося
Ізноў на чорнай лёсу паласе!
Свидетельство о публикации №123030402434