iншы свет

Раўчукамі сонных  вуліц
скрозь сутоння аксамiт
плыць самнамбулай
зыбучай
сярод зорных  блiскавiц
Хай нам дзьмухае паветра
спадарожнасцю прыкмет
спіны лашчачы
нястомна
хiсткай хваляй
след у след
Хай у снах
начныя душы
па законах божых цел
ціха рухаюцца  ў цемру
дзе не гучна
не балюча
расквітае іншы свет


Рецензии