Ой, алешнiк мой, алешнiк...

***
Ой, алешнік мой, алешнік,
Дрэў высокіх камялі!
Можа, я й вялікі грэшнік,
Толькі – роднае зямлі.

І няхай мяне асудзіць
Толькі родная зямля,
Толькі родныя мне людзі,
Толькі песня жураўля.

А чужым судзіць ды радзіць,
Ой, не трэба пра мяне.
Мне зямлі маёй не здрадзіць,
Вось яна і памяне.

Памяне мяне, заплача
Вольхі чорнаю журбой.
І ад песні мо заскача
Ад вясёлае маёй.

Ой, алешнік мой, алешнік,
Камялі высокіх дрэў!
Можа, я й вялікі грэшнік,
Што тым вольхам мала пеў.

09. 01. 2023 г., па дарозе ў Івацэвічы на рацэ Шчара.


Рецензии