Дзiвосны сакавiк
І птушкі прыляцелі,
І страх перад марозам знік,
Як мы таго хацелі.
Знік снег з палёў. Ужо даўно
Яго нідзе не бачна.
З бярозаў сок хоць не віно,
Вясною пахне смачна.
Пярліць вада з замшэлых стрэх,
Сасулек віснуць сталактыты.
Дзятвы вясковай звонкі смех,
Як снежкаю хтось біты.
Ах, як даўно вясны такой
Не бачылі ўжо людзі,
Як крыгаход плыве ракой
У шоргаце і гудзе.
Ці людзі ўсё ж такі віной
За змены на планеце,
Што зім не маем, а вясной
Не маюць лужын дзеці.
Няма пускаць дзе караблі
Ў далёкія паходы.
Пахаладанні ўсе прайшлі,
Цяпла насталі годы.
Ідзе без звонаў сакавік,
Вясны не чутны гукі.
І снег, шкада, бясследна знік!
Не ўбачаць яго ўнукі.
Свидетельство о публикации №123030109405