Жыццё у палоску
Між іншым, як ва ўсіх.
”Зашыцца” мару ў вёску,
Дзе б вэрхал Мінска сціх,
Дзе б не звінела вуха,
Не біла ў скроні кроў,
Каб адвячоркам слухаць
Жалейкі салаўёў,
Каб лішак кіслароду
“Шампанскім” з лёгкіх пёр.
Прыгубіць з сотаў мёду,
Духмяны піць чабор.
Дайсці сцяжынкай роснай
Амаль да забыцця.
Заблукаўшы ў трох соснах,
Заснуць, нібы дзіця.
Затым паставіць коску
На аркушы палёў.
Жыццё маё ў палоску
Пакліча ў горад зноў.
Свидетельство о публикации №123030104683