Прыйшла вясна!

Любой язык певуч и светел,
Коль слушать сердцем и душой.
Учитесь чувствовать, как дети,
Сказав «всё будет хорошо»!



З кожнай травіны і з кожнай былінкі
Ўзяла іскрыстую зорку-расу.
Так вось збіраюцца ў годы хвілінкі, -
Ў прыгаршнях я вадаспад прынясу.
У ім столькі красак і чыстага свету,
У ім столькі пахаў і дзіўнай красы, -
Быццам сабраліся ўсе цуды свету
Ў гэтых маленькіх бліскутках расы.
Ціхенька песню табе заспяваю,
Раніцай, з дымкі, прыйшоўшы сюды,
Мару – надзею табе прыгадаю
Кропляй чысцюткай халоднай вады.
Вочы адкрыеш, усміхнешся прыемна,
Возьмеш у далоні расу – таямніцу, -
Значыць, жыву на зямлі не дарэмна,
Можа і радасць у кроплі змясціцца.
Шчасцем – падзякай засвецяцца вочы,
Хочацца крыкнуць у бяскрайні прастор,
Зоркі зрываючы з неба ў ночы
І салютуючы промнямі зор…


Рецензии