Прывiды вясны
сякуць няяснымі дажджамі
маю ссутуленую спіну…
Я думаў,
вось,
табе
пакіну,
і праскочыўшы
між зыбамі...
От, вызвалюся і зажыву…
Але!
Зноў, зноў і паміж намі…
Успаміны аб агні,
агні кахання, што спаліўшы сэрца…
Аб ахвярным маім…
Развярстаем…
Яны няясныя...
Да дрыжыкаў у скуры –
так далікатныя…
Што дбайныя…
Да здранцвення…
Смутныя прывіды
дакучлівай вясны…
Свидетельство о публикации №123022808085