душа i сэрца у згодзе

Дзе адшукаць той ледакол,
Каб сэрца узляцела птахам?..
Не ранiць, не пакiнуць скол,
Душа амылася ад жахаў…

Як навучыцца жыць без слёз,
Каб льдзiны  сэрца не краналi?
У моцны лютаўскi мароз
Душа акутала нас  шалем.

Бо ёй вядомы кожны крок,
Варкуе душанька з анёлам.
Як навучыцца чуць званок,
Каб лёс навек не абяздолiў?

Не патануць, звярнуць убок,
Убачыць зорачку на небе,
Да шчасця атрымаць квiток,
Ды не згубiць духоўных скрэпаў.

Так важна сэрцу i душы
Заўжды быць з розумам у згодзе.
Тады цяжэй зманiць iлжы,
Тапiць нячысцiку  ў балоце.


Рецензии

В субботу 22 февраля состоится мероприятие загородного литературного клуба в Подмосковье в отеле «Малаховский дворец». Запланированы семинары известных поэтов, гала-ужин с концертной программой.  Подробнее →