***
Насіў на сэрцы цяжкі груз.
Пад ім жыцця гучалі ноты
За родны край, за Беларусь.
Мая душа гукала Бога,
Яна малілася штодзень...
Прайшла з малітваю трывога,
Упаў да долу груз, бы цень.
Усмешка шчырая Айчыны,
Нібы Хрыста святы абраз,
Спадзевам раны залячыла --
Яна малілася за нас.
І загучала ў сэрцы песня,
Якую слухаць я хацеў.
І новы дзень прыгожы, весні,
Да кветак роем паляцеў.
06.02.2020.
Свидетельство о публикации №123022704389