БЕЛЫ СНЕГ
Што зямлі маёй дае спадзеў.
Зноў паміж святлом і цемрай -- бітва.
Там зіма сняжынкі ў бой вядзе.
Колькі іх узрушаных, прыгожых,
Кружыцца над лёсам уначы?
Мы паглядам шчырым іх трывожым
І не можам ім дапамагчы.
Зранку вочы зноў пабачаць свята --
Вынік бітвы да зямлі прырос.
Белы бінт на дрэвы лёг і хаты --
Ён за ноч зямлі пазначыў лёс.
08.02.2020.
Свидетельство о публикации №123022704303