Паклiч мяне

Пакліч мяне, калі самотны вечар
Захмарыў зоркі ад тваіх вачэй
І лёг на сэрцы болем чалавечым,
Што адзінотай існасці цячэ.

Пакліч мяне, каб не было так сумна,
Каб зімні дождж не стукаўся ў вакно.
У цемры жыць сумніўна, не разумна --
Так веры парушаецца закон.

Пакліч мяне, і я прыду з гітарай,
Адным акордам сум твой разганю.
Не веру я, што мы з табой -- не пара.
Мы створаны з душэўнага агню.

Пакліч мяне, каб смутак адзіноты
Разбіўся ўшчэнт аб цьмянасці сцяну,
Каб загучалі ў сэрцы шчасця ноты,
Якое мае кошт: жыцця цану.

11.02.2020.


Рецензии