Слова роднае
Што сагрэе і лютай зімой.
Слова роднае нібы агеньчык,
Што ў цемры вядзе за сабой
Слова роднае нібы вясёлка,
Што ўсміхнецца лагодна з нябёс.
Слова роднае можа стаць горкім,
Але гэта жыццё і мой лёс.
Слова роднае часам натхняе
І як птушачка звонка звініць.
Слова роднае зорачкай ззяе,
І нібы ручаём прабяжыць.
Слова роднае - шум лістападу,
Шэпт жытнёвых тугіх каласоў.
З родным словам я крочу як з братам
Бо так рада сустрэцца з ім зноў!
Свидетельство о публикации №123022603863