Любашын вальс
Нівы смугой атуляе.
Дзе маё сэрцайка ходзіць,
Сцежкай якою гуляе?
Вечар Нарэшаўскі вечар
Хаты ахінуў і зрубы.
Ў лозах салоўка шчабеча,
Што яму край гэты любы.
Можа ў сукенцы бялюткай
Хлеб-соль гасцям прапануе?
Тонкаю постаццю гнуткай
Хлопцаў удалых чаруе.
Вечар. Ліпнёўскі вечар
Хаты ахінуў і зрубы.
Тонкія, ломкія плечы
Любы мне край гэты! Любы!
Ці можа сэрцайка мроіць
У край далёкі пазывы,
Каб навучыцца там строіць
Лад дабрабыту шчаслівы.
Вечар, купалаўскі вечар!
Песні і жарты да рана.
Ў лозах салоўка шчабеча:
Люба - лясная Дыяна!
Сонца за лесам заходзіць,
Пасак застаўся барвовы.
Кожная думка прыводзіць
Мяне ў край роднае мовы!
Свидетельство о публикации №123022502892
Эману Элька 04.03.2023 16:17 Заявить о нарушении
Тебе твержу:
Прекрасно, что ты не святая
И куражу
Тебе Господь подбросил много!
Кураж - не грех,
А только верная дорога
К горе "Успех!".
К горе, где обитают боги
Среди наяд,
Куда не всех ведут дороги,
Хотя творят
Они стихи и прозу тоже,
Но всё - увы!
Твои стихи мне всех дороже,
Они живы!
Станислав Шастак 05.03.2023 07:54 Заявить о нарушении
Надо было так, но мой мобильный записал , как захотел, и мой ответ так улетел
Станислав Шастак 05.03.2023 07:59 Заявить о нарушении