Па-за рэчкаю
ўлетку зацвіту кустом-парэчкаю.
Міма пройдзеш ты,
Закранеш лісты, -
Апячэш душУ пагаслай свечкаю.
Ноччу цёмнаю, ноччу цёмнаю
абярнуся ў небе сцежкай зорнаю.
Як зірнеш ўгару -
Знічку падару,
Каб згадаў сустрэч пару чароўную.
Мне б калодзежнай стаць вадзіцаю,
Ці ў тваім вакне ззяць зараніцаю.
Радасць смутная, здань атрутная,
Мільгаціць у думках матыліцаю.
1994
Фота аўтара
Свидетельство о публикации №123022407336
Валентина Осипенко 30.10.2023 18:25 Заявить о нарушении
Инна Михайлова 2 30.10.2023 18:56 Заявить о нарушении