Ёсць снег вакол ды кроплi на тым снезе
Ды плямы чорныя, як дзіркі ў грудзях.
Пагоркі ёсць. Тут пахаваны дзеці.
А шчэ ёсць слёзы на маіх вачах.
Ды люты ёсць. Ён гора спадарожнік,
Суправаджае нас у апошні шлях.
І нехта з крыламі дапамагае -
Нясе труну на згорбленых плячах.
Дзве кроплі ў небе ёсць на скрыжаванні.
Ёсць гадавіна. Як праз тое шкло
Гляджу з надзеяй. Будзе навяртанне.
Ёсць вера – праўда пераможа зло.
24.02.2023
Горец
https://www.instagram.com/sergiy.mel
Свидетельство о публикации №123022405581