Залатыя спамiны
Жыве Анатоль непрыкметна і сціпла,
На погляд –звычайны ён быццам.
А ў сэрцы дабра і кахання крыніца,
Апошнім гатоў падзяліцца.
Калі ён наведвае родную вёску,
Нахлыне сум цяжкі ад страты,
Бягуць прад вачыма шчаслівыя вёсны,
Любімыя маці і тата.
Садочак, і дворык, і хата-святліца,
Пазнаў тут пяшчоту і радасць…
Шчаслівым бацькам было кім ганарыцца –
Сыны падрасталі на зайздрасць.
Удалыя хлопцы ляноты не зналі,
У працы любой падсаблялі,
Касой і сякераю спрытна махалі,
Бялізну з матуляю пралі.
Была праца ў радаць, ўставалі на зорцы,
Усюды яны паспявалі.
Танцорамі першымі былі на вёсцы,
Прыгожа, задорна спявалі.
З дзяцінства бацькі іх выхоўвалі строга,
І Толю, і Юрку, і Пашку.
Ішлі па жыцці яны годнай дарогай,
Было хоць парою і цяжка
.
У свет необсяжны з гнязда паляцелі,
Вышэйшую “грызлі” навуку,
Ў жыцці дамагліся ўсяго, што хацелі,
Даждаліся дзетак і ўнукаў.
Здаволены бацька, сям’я удалася!
Спадар ён быў дбайны, старанны.
Абралі яго брыгадзірам калгаса,
Павагу ён меў і пашану.
Матуля выдатнай была гасподыняй,
Парадак і ў хаце, і ў полі,
І дзецям, і ўнукам была берагіняй,
Не ведала стомы ніколі.
Іван з прыгажуняю Гэляй дзялілі
І шчасце, і радасць, і гора.
Засталісь пра іх залатыя ўспаміны,
Зямны шлях прайшлі яны годна.
Стаіць сірацінаю родная хата,
Сыноў вызірае, сумуе.
Калісці радні тут збіралась багата,
Ды ўсё незваротна мінула.
Свидетельство о публикации №123022300979