Ценi

Надыдзе ноч - паўстануць цені,
Пачнуць нядоўгае жыццё.
Яны туды-сюды па столі
Паўзуць і б’юцца ў  вакно,
Ля шафы змеямі даўжэюць,
Шырэюць раптам ля дзвярэй,
А побач з лямпаю - танчэюць
І ў цёмны кут бягуць хутчэй.


Рецензии