Мой Волковысск
Мой Ваўкавыск - юнацтва бераг,
З пунсовым ветразем надзей!
Ты стаў нам першым кавалерам,
Мой любы горад-чарадзей!
Куток утульны з песняй вольнай
Мясцовай рэчачкі з мастком,
Дзе пералівам калакольным
Будзіў прастораў хараство.
Ты пракладаў у шлях шырокі
Дарогі кожнай з нас, дзяўчат,
Дзе мы ў жыццё рабілі крокі
Праз цеплыні твае пагляд.
З табой мой ранак прачынаўся
Пад подых мудрасці вякоў…
З цябе ў даросласць пачынаўся
Шлях, дзе знайшла мяне любоў...
О! Ваўкавыск - юнацтва прыстань,
Дзе наш студэнтскі карабель
Свой якар кінуў на цяністай,
Савецкай вуліцы надзей.
Цякло жыццё ціхой крынічкай…
Баграціёнаўскі музей -
Святой гісторыі палічка -
Хаваўся ў засені падзей…
А зараз дрэвы зніклі дзесьці,
Як людзі, што раней жылі,
Стаіць музей на тым жа месцы,
Жывы, на родненькай зямлі.
Чагосьці толькі не хапае…
Прастору многа і святла!
Але ля весніц не чакае
Матысік Надзя, што жыла
На той, Суворава, святлістай,
Утульнай вулцы, дзе сады
Бялелі, пахлі марай чыстай,
Як пахне ранак малады…
Сягодня сонца дзень натуе
Святлом з-за Шведскае гары.
Спакой на плошчы воўк вартуе,
Сябруюць людзі і звяры.
Прайду дарогай успамінаў,
За ўсё падзякую, мой лёс!
Што на шляху жыцця пакінуй
Мой Ваўкавыск, што ў сэрца ўрос!
P.S. Былая студэнтка Ваўкавысскага педвучылішча, выпускніца 1982г.
Матысік Надзея, жонка мастака Рыгора Матысіка, гаспадыня дома № 23 на вуліцы Суворава, дзе я чатыры гады жыла.
Фото интернет. На фото наш курс.
Свидетельство о публикации №123022203911