Маё жыццё - маё сумленне
Мой крыж і смутак, радасць,. боль.
Маё жыццё - маё натхненне,
Я не хапаю з неба зор.
Маё жыццё - мая крыніца,
Што поіць свежаю вадой,
Маё жыццё, мае адкрыцці,
Што клічуць уперад за сабой.
Маё жыццё - мая радзіма,
Мая сям'я, і мой куток.
Ты не ляці, жыццё, імкліва,
Няхай марудным будзе крок.
Свидетельство о публикации №123022203263