Беларусь мая, працавiтая
Твая мова і досвед твой,
Памяркоўная, працавітая
З цёмна-русаю галавой!
Беларусь мая, ўкрыжаваная
Паміж Захадам і Ўсходам,
Дабрадушная, разарваная
І адкрытая ўсім прыгодам.
Беларусь мая, счараваная
Песняй-казкаю даўніны
Ў палон хцівасці злой адданыя
Твае дочкі, твае сыны.
Беларусь мая, сінявокая!
Ў небе звонкія жаўрукі.
Вечна блізкая, хоць далёкая
Паўзабітая - лёс такі.
Беларусь мая! Непазбыўная
Ў сэрцы точыцца скруха-боль:
Ты разумная, ды наіўная
І таму цябе сячэ моль!
Свидетельство о публикации №123022102299