Яскравы свет пачуцця...
Ў цішы паслухаць песні жаўрукоў,
Пшанічным водарам у полі наталяцца,
На досвітку пагаманіць з ракой.
Рамонкі ды валошкі уплясці ў косы,
На перагонкі з ветрам "паляцець",
Прайсціся басанож па зорных росах,
Пад шум лістоты ў лесе песні пець.
Згубілі дзесці дабрыню, каханне,
Бяда чужая не кранае нас.
На сэрцы сум, туга, разчараванне,
Свет шчасця, радасці ў душы пагас.
Спяшаемся, не заўважаючы святога,
Паклёп ды гонар, ды хлусня часцей,
Спыніся, глянь на неба ў вочы Бога,
Які там сум, трывога за людзей.
Бог любіць нас, гатовы грэх прабачыць,
Ён даў нам усё патрэбная душы.
Чаму цяпер жівем зусім інакшай,
Пакаяцца нам трэба, не грашыць.
Апанавалі хвалі інтарнэту,
Камп’ютар, телефон, айфон, планшэт.
Не супраць я!!! Хай развіваецца планета.
Ды не губляйма людзі Божый след!
Свидетельство о публикации №123022008154