Деревенское детство
Стаіць у журбе зімовы лес.
Як і душа на сумнай хвалі,
Вядзе самотны паланэз.
Гучыць мелодыя прыроды,
Што напяваюць нам вятры.
Нідзе няма сягоння згоды
Ні на зямлі, ні ў гары.
Замест бялілаў бруд і смецце,
Замест любові жах і страх.
Дажджы злуюць, сярдуе вецер,
Зіма марнее на вачах.
Глядзіш на шэры сад і поле,
Успамінаюцца часы-
Прасторы снежнага раздолля,
У футры казачным лясы.
Да стрэх намеценыя гурбы,
А бабаў снежных не злічыць.
Да самай цемры смех і гульбы,
А па начах мароз трашчыць!
Мароз зімой заўжды дарэчы,
Хоць часам у дом зайсці ахвоч.
Ратуе полымя ў печы
І грэе хату печ усю ноч!
На рэчцы лёд блішчыць люстэркам-
Марозам зладжаны каток.
А ледзяшы, нібы цукеркі,
З зімовай назвай "халадок".
І хоць бывала, што ангіны
У ложак клалі дзетвару.
Ды за акном цягнуў няспынна
Мароз на рэчку. на гару...
Вось так вясковае дзяцінства
Нас да даросласці вяло.
І у сяброўстве, у адзінстве
З цяплом у душы жыло сяло.
Замежных не было прысмакаў,
А шчасце простае было.
Бяды не ведалі ніякай,
Вяло ў будучынь святло.
Прйшлі гады, ды як забыцца,
Пра гурбы, санкі, ледзяшы.
І пах ваўняных рукавіцаў-
Дзіцячай частачцы душы.
Цяпер сучаснасць з крэатывам-
Камп'ютары і інтэрнэт.
Тэхнічны век - знікае дзіва,
Ды вось які пакіне след...
Свидетельство о публикации №123022006825