Мерзне душа
Мокра і сыра.
Мерзне душа ў паліто.
Шалік на шыі
Ногі прамоклі.
Толькі ўсё роўна даўно.
Быццам па шкле
Кроплі збягаюць
Так і ўнутры цябе.
Вецер пакут
з болем на пару
б'юцца, як на вайне.
Рукі нажамі.
Горкласць, панурасць
рвуць на часткі ізноў.
Чорныя сцягі
Шэрай бяздушнасці
Іх запавет - на вайну.
Толькі пад каменем
мук ды пакутаў
Недзе далёка моц.
Малым агеньчыкам
Сонейка свеціцца
Парастак шчасця твайго.
Свидетельство о публикации №123021608261
Усяго найлепшага, Наталля!
Мария Розумко 25.11.2023 12:57 Заявить о нарушении
Мне падчас вельмі хочацца больш пісаць на роднай мове. Але не атрымліваецца. Цяжка даюцца рыфмы і рытм.
Ну што магу сабе наказаць - пішы, родненькая і колькасць пярэйдзе ў якасць)
Наталья Пекарская 25.11.2023 14:59 Заявить о нарушении
Мария Розумко 25.11.2023 16:04 Заявить о нарушении