Вясеннi настрой
Святлее з сонца вышынёй
І хоць даўно ты не са мною,
Ды ў думках ты заўжды са мной!
З табою ўвечар засынаю,
Трызню табою я і ў сне,
Табе мацней за ўсё жадаю,
Каб даў Бог не прыйсці вайне!
Крыві не даў каб Бог праліцца,
Тваіх дачок, тваіх сыноў!
Каб перастаў ты толькі сніцца,
Каб змог прыехаць я дамоў!
Каб уздыхнулі мы з палёгкай,
Што Божа не забыў і нас
І жудаснай вайны далёкай
Пажар, хоць з цяжкасцю, ды згас.
Настрой прасветліцца вясною
І цемрашальства знікне след
Таму, што войн усіх віною
Было яно, як помніць свет!
Свидетельство о публикации №123021605127