Ты паслухай

Я лячу да цябе, бы вецер,
Што разносіць вясновы пах.
Калі зрокам цябе прыкмеціў --
Узляцеў над зямлёй, як птах.

Ты паслухай, якая песня
Далятае з вышыняў тых!
У ёй -- водар квяцісты, весні
І кахання зямны матыў.

Ты паслухай яе, а потым
Тую песню падхопіць луг,
Каб пачуццяў высокіх ноты
Захаплялі ў палёце дух.


Рецензии