Каханай

Я да сэрца твайго пракладаў доўгі шлях:
Слухаў песні лугоў і губляўся ў палях.
Па дарогах Айчыны натхнёны ішоў --
Не сустрэў што шукаў: не спаткаў, не знайшоў.

Не налузе, не ў полі, а ў Храме святым
Напаткаў свой агонь і адчуў той матыў,
Што душою маёй кіраваў шмат гадоў.
За табою да скону я крочыць гатоў.

Ты малітвамі боскага храма жывеш.
Ты шапочаш мне іх, нібы складзены верш.
Як цябе не кахаць, калі думак спакой
З той малітвай плыве, бы туман над ракой.

Як цябе не кахаць, калі шчыры пагляд
Пашырае надзеі маёй далягляд?
Калі словы твае, бы малітва ў цішы
Вырываюць каменне з глыбіняў душы.


Рецензии