Я дыхаю табою
Жыць не магу іначай.
Мне не зыначыць долю
Свой лёс не перайначыць.
Прызначыў час сустрэчу
І звёў каханых разам
У цёплы, летні вечар
Каля старога вяза.
Спявалі нам салоўкі
Мелодыю кахання.
Гучаў твой голас звонкі
Ад вечара да рання.
Той, хто кахаць не здольны --
Прыгожых слоў не скажа.
Пачуццяў позірк вольны
Для сэрцаў шлях падкажа.
Свидетельство о публикации №123021409766