З ранiцы шкло у празрыстых узорах
Холадна ў хаце. Клапоціцца вораг
Пра "падарункі" на святы для дзетак.
Там, ўздоўж дарогі, пагоркаў ды кветак
Россыпы бачна праз дзіркі у сценах.
Боль - па артэрыях, смутак - па венах.
Вусны сінеюць пад матчынай хусткай.
Зноўку ў кішэнях ды хлебніцы пуста.
Зноўку чакаем мы дзядзьку Міколу -
Ён абяцаў падарункі пад елку.
Мо заблукаў сярод цэглы развалін.
Люты прыйшоў, але не перасталі
Верыць у цуд, што прыходзіць з Нябёсаў.
Толькі пытанняў у розуме стосы.
Што гэта робіцца? Выратуй, Божа…
Дзякуй за хлеба кавалак апошні.
13.02.2023
Горец
https://instagram.com/sergiy.mel
Свидетельство о публикации №123021405282