Манета
Манеты той,
Што ў неба я падкінуў.
Арол ці рэшка выпадзе ў жыцці?
Арол ці рэшка мне глядзяць у спіну?
А, раптам, яна стане на рабро?
Тады арол і рэшка -- пралятаюць.
Галоўнае ў жыцці -- тварыць дабро:
Зямлі пасля сябе пакінуць памяць.
Няхай манету прыхавае час,
Да лепшых дзён, дзе выспее свядомасць.
Свой новы верш я з роздуму пачаў --
Што загадаў паэт -- яму вядома.
04.02.2020.
Свидетельство о публикации №123021404653