Повязь
Да тых мясцін, дзе першы след
Усё жыццё за лёсам сочыць
Як добры сябра, ці сусед.
Той кут Айчынаю завецца.
У ім жыве надзея дзён,
Што сагравае наша сэрца
І шлях, якім мы ўсе ідзём.
Той шлях -- ёсьць сэрцаў прыцягненне:
Не адпускае ён дзяцей
Да той мяжы, адкуль не верне,
Дзе след завея замяце.
Зямля не ўчуе там крывінку
І повязь думак абарве
З дачкой сваёй: той палавінкай,
І следам тым, што ёй балеў.
Не дайце ёй адной застацца
І слёзы выплакаць да дна
Па тых вачах, што ноччу сняцца,
З якімі повязь не відна.
03.02.2020.
Свидетельство о публикации №123021404483