***

Перавярнуў я думак тоны,
А напісаў адзіны верш.
З ім Беларусь не мае стомы
І не пытае: як жывеш?

Ды што пытаць? -- Яна ўсё бачыць --
Мой мозг нейронамі кіпіць.
Там рыфмы думкі рвуць і плачуць --
На лёс не маю права кпіць.

З Айчынай разам выжываю,
Лячуся вершам па начах.
У цемры рыфмы дажынаю,
Трымаю ручку, бы рычаг.

Амаль штодзень знаходжу тэмы,
А з працай -- цэлая бяда.
Паэт не трэба для сістэмы,
Калі ў сістэме той  вада.

Сягоння, я ў патоку думак
Зрабіў выснову для сябе.
Апошні верш паклаў у клунак,
Нібы зярнятка на сяўбе.

Няхай чакае лепшай долі,
Брыняе думкаю,  расце...
Сягоння верш стварыць я здолеў,
Каб ён жыў з мірам у Хрысце.

07.02.2020.


Рецензии