Творчы палёт

Я хацеў дакрануцца рукою
Да той зоркі, што ззяла мне ноччу,
Каб пабачыць Айчыну такою,
Да якой мне хацелася б крочыць.

Я імчаўся з праменнямі думак
У Сусвет маляўнічае ночы.
Я шукаў для зямлі паратунак,
Новым вершам надзею прарочыў.

Дакранаўся паглядам да неба,
Прыкладаў да яго свае рукі:
Чэрпаў сілу, мелодыю, веды,
Ад якіх мае вершы і гукі.

І пакуль загараюцца зоркі --
Шлях молочны -- паэтаў дарога.
Арабіны скідаюць там гронкі,
Усцілаючы шлях іх да Бога.

07.02.2020.


Рецензии