Мне снiшся ты...

Мне снішся ты, як колісь тая,
Што выпала з майго жыцця.
Парою сполах налятае
Былога сэрца пачуцця,

Калі хварэў я толькі ёю
І трызніў ёю кожны час.
Цвіла вясна і той вясною
Жарсці вулкан лагодзіў нас.

Ён дзікі быў, неўтаймаваны,
То затухаў, то зноў гарэў,
Часамі слоў наносіў раны,
Пасля таго пяшчотай грэў.

Так праляталі не імгненні,
Так праляцела колькі лет.
Мы разышліся ў дзень асенні
І стух вулкан, прапаў і след.

Ды часам у яго кальдэры
Лунаюць прамяні жарсці
Як напамін,  што ранак шэры
Цудоўна можа расцвісці.

Вулкан жарсці не памірае
Пакуль струменяць жылы кроў
А Эрас стрэлы выбірае,
Каб паяднаць два сэрцы зноў!


Рецензии