Пакуль жывы

Пакуль жывы – умей здзіўляцца,
І не адводзь убок вачэй!
Ты не навучан прытварацца,
Ты не абчэсаны яшчэ.

У лагер пападзеш праныраў –
Забудзеш маці як завуць,
Нацэпіш мантыю мундзіра
І будзеш несці, што дадуць!

Дадуць паперку дэпутата –
Гатоў паперкаю махаць…
Але не быць табе багатым,
Бо не навучан ты ілгаць.

Прывык красою захапляцца,
Ліціш – бліжэй дзе да вады.
Начхаць на золата палацаў,
Пакуль шчаслівы, малады!


Рецензии