Курапаты Курапаты кроу

Па цвёрдай сцежцы грук, як бы па тратуары,
Змярцвелая, паволi йду сярод крыжоў.
Мне сэрца спавiваюць стужкай чорнай  хмары
Ды шэпчуць: – Курапаты… Курапаты… Кроў…

 Год трыццаць сёмы –  сорак першы, казнь, пакуты…
 Плывуць iмёны убiенных змагароў.
Iх дух маю душу надзеяю акутаў
Ды шэпча:  –  Курапаты… Курапаты… Кроў…

Крыжы… Крыжы, як страж над хатамi забiтых,
Даносяцца з зямлiцы стогны тых вякоў.
Iх мары захавалiся ў магiльных плiтах
Ды шэпчуць: –  Курапаты… Курапаты… Кроў…

Габрэi, беларусы, рускiя, лiтоўцы… –
Агульнаю плiтой пакрытыя… без слоў
Слязой вiтаюць нас паэты, навукоўцы…
Ды шэпчуць: –  Курапаты… Курапаты… Кроў…

Застынем у малiтвах перад абразамi,
Каб дараваў пралiтую бязвiнных кроў.
Душой пякельны боль замучаных пазналi…
Панура шэпчуць  сосны-сведкi з тых гадоў…
Як мантру –  Курапаты… Курапаты… Кроў…


Рецензии

В субботу 22 февраля состоится мероприятие загородного литературного клуба в Подмосковье в отеле «Малаховский дворец». Запланированы семинары известных поэтов, гала-ужин с концертной программой.  Подробнее →