пьяны сон

Па слядах пустога дня
воляю стыхiй набожных
цiха кружыцца зямля
вальсам подыхаў вяльможных

з-пад віхур завоблачных
кроплямi вясёлкі
разлятаюцца ўшчэнт
зорнай непагадзi золкi

пэўна злодзей
варажыць
на сузорьях летнiх
абяцая перажыць
водсьвет солнц сталетнiх

цi лунаюць
на ўздых
вышынёй самоты
з переблытаных арбiт
лёсы ветраў
шматгалосых


Рецензии