Самотны вечар

З прыродай зноў не маю згоды,
На сэрцы стылым белы снег.
Яго сырая прахалода
Знайшла ў маёй душы начлег.

Кахання светлага хацелі,
Ды з ветрам затрымаўся ты.
У вырай быццам адляцелі
Надзеі жоўтыя лісты.

Сняжынкі кружаць над абшарам,
Душу азмрочвае хандра.
Калі б не засціла ёй хмара,
Уранку ўспыхнула б зара.

І двор пад белаю прасцінкай,
І на дарогах палатно…
Бярозы тонкая галінка
Самотна стукае ў акно.


Рецензии