Выява будучынi

Я да гэтай пары не знайшоў маё месца ў свеце,
Я да гэтай пары ўсё шукаю яго па жыцці.
Пралятаюць гады і змяняюць усё на планеце
Толькі я ўсё хачу за юначаю марай ісці.

Падабаецца мне лад дзяржавы лагічны,
Дзе рашэнні без царскіх эмоцый прымаюць,
Мір, прагрэс, дабрабыт таму ладу прывычны,
Не ваююць бо там, а ўсё па законах ствараюць.

Дзе не зможа адзін сваім страхам ва ўгоду,
Кінуць лёсы людзей і планеты у пекла вайны,
Бо там права жыцця, як і думак, належаць народу
І рашэнні урада, канешне, краіне відны.

Так, я цягам жыцця не знайшоў маё месца ў свеце.
Дзякуй лёсу, што даў мне пажыць без цара!
Пралятаюць гады і змяняецца ўсё на планеце,
Верце!  Час перамен і да нашага прыйдзе двара!


Рецензии