Пау сямьи маёй спиць у зямли

Паў сям'і маёй спіць у зямлі
З імі каву ня п'ю за сталом
Не раскажуць мне як сцераглі
Утрам раніцай стада кароў

Як ўсе разам касілі траву
Адпачынак пад яблыняй ў поўдзень
Жыта жалі, малолі муку
Рыхтавалі ў лета на восень

Як сын бацьку з сабой узяць прасіў
У лес дзікі, на паляванне
А з лазы старшы дудку рабіў
І пад вечар гулялі ў хаванкі

Не паведаюць, як спазаранку
Брат з сястрою хадзілі ў грыбы
А пад вечар на лодку с вудлянкай
Паў вядра карася і паў акуні

Самавар больш ня робіць ніколі
Не пячэ бабка ў печы бліны
Страціў сэнс чан чыгунны і болей
Непатрэбны і дом той стары

Паў сям'і маёй спіць у зямлі
Толькі вецер аднекуль гуляе,
Тыдняў колькі нядужых,
Але ўсё ж так змаглі
перакінуць праз увесь час каханне...


Рецензии