Дыягназ

Добрае раніцы, сонейка роднае!
Як жа цудоўна з табою прайсціся,
Вуліцай тою, дзе ў лета лагоднае
Мары ў вяночкі надзеяў спляліся.

Зноўку адчуць, як кружыла галовы
Думак і сэрцаў сугучных біццё,
Як навяваў ветрык ціхі вясновы
Радасць яднання, што ёсць жыццё.

З Камуністычнай спусціцца памалу
На бераг Свіслачы торнаю сцежкай
Тою, што цел нашых рухі яднала
І асвятляла нам твары усмешкай.

З тых пор і точыцца душ паяднанне
Дзесяцігоддзямі і праз прасторы.
Кажуць паэты, што гэта каханне,
А мне здаецца, што я табой хворы!


Рецензии