Як Чыпсы з КIрыешкамI спрачалIся

       Казка
З вельмі даўняй пары,
Кірыешкі з Чыпсамі мірна жылі.
Паміж сабой сябравалі,
Адзін аднаго з прыгод ратавалі.
У летні зной і марозную сцюжу,
Нясуць іх дзеці з крам паўсюду.
Губляюць часта ў снягі ці травы,
Жывёлы і птушкі небарак падбіралі.
Аднойчы Кірыешкі з Чыпсамі паспрачаліся,
Адзін перад адным выхваляліся,
Хто з іх смачней для дзяцей:
- Мы Чыпсы бульбяныя,
У нас бакі наліўныя,
Салёненькія, тлусценькія
З прыпраўкай і масліцам,
Куды вам да нас па скамаце,
Да хат нас вязуць і нясуць вяздзе!
Па саставу мы розныя бываем,
Формачкі незвычайныя маем:
То кругленькія, як сонца,
То дарожкай у роцік бяжым бясконцай.
Для дзяцей мы, лепшы прысмак!
Чыпсы купляюць на дні нараджэння.
Пад ёлку Мароз таксама нясе,
Хутка ўсіх у свой мех забярэ.
Ці ж вы Кірыешкі не чулі пра тое?
Галоўныя мы, ў дзіцячых пакоях!
Кірыешкі Чыпсы паслухалі,
І прышлі да сваёй высновы:
- Толькі нас заўсёды купляць гатовы!
Мы найважнейшы ласунак,
Малых і вялікіх галоўны частунак.
Ядуць нас у ранку, абед і  вячэру,
І часта не ведаюць меру.
Мы з жытняй мукі і пшаніцы,
Падсушаныя да румянай карыцы,
Хімічным саставам і соллю на нас дыхнулі,
Таму і любяць нас маміны дочкі
І татавы сынулі.
Формы ў нас самыя розныя:
Квадратныя, круглыя ці прамавугольныя.
На святы нас першых купляюць.
І па дарозе не часта, як вас губляюць.
І кулькі ў нас самыя яркія,
Добра мастакі працавалі з фарбамі.
Закіпелі Чыпсы ад злосці,
Пасыпалі злыя словы ад млосці.
Кірыешкі дружна сталі сцяной,
Рукапашны Чыпсам паказалі бой!
Разбараняць іх прыбеглі Бульба з Буханкай Хлеба
І прыказалі, што біцца ім не патрэбна!
Колькі часу вы б не спрачаліся,
Дзецям гэта не спадабаецца.
У вашых саставах многа хімічнага,
Для дзяцей гэта вельмі праблематычна.
Могуць балець іх жывоцікі,
Як у казцы пра тых бегемоцікаў.
Уколамі будуць лячыць іх жывоцікі.
Мамы будуць плакаць над імі,
У бальніцу іх павязуць “хуткія машыны”
Шкада будзе любую дочку ці сына...
Падумайце вы Кірыешкі і Чыпсы,
Можа вам знікнуць, ці лепш растварыцца?
Змогуць рабяты пра вас пазабыцца.
Я духмяны Хлеб, змагу замяніць дзецям добры абед.
А мае сябры ватрушкі і смачныя плюшкі,
Да чаю, як раз прыбягуць малым на вячэру.
А я сакавітая Бульба ператваруся,
У розныя смачныя стравы
І хімічнай няма ў мяне атравы.
Шчокі дзяцей будуць зноў каляровыя,
Не патрэбна купляць больш кулькі нездаровыя.


Прачытаўшы гэтую казку,
Прыбеглі дзеці да хаты,
Гучна спыталі з парога:
- Дзе наш духмяны хлябок,
Ці дранік гатовы?

Будзем слухаць мы сваю маму,
Яе харчаванне галоўным стане!


Рецензии