Летапiс. Аляксандр. Сяргей. Жонкi

Аляксандр на ўзгорку
(Ці Алесь на тым пагорку)
Мо летапіс падкажа, -
Праз стагоддзі перакажа
Звычкі, нораў, "еўропу";
Што ўнікла - да захопу;
Што растаяла, як хмара.
Набрыняла нібы мара
З-пад Палесся; як з балота
Спела зерне ўмалота...

А пакуль - сядзі, глядзі:
Муж вяслуе на ладдзі -
На трубе вадаправода -
Першачыннікам народа -
П'яны, - кліча ён Сяргея,
Галыша і дабрадзея.
Вось цалуюцца ўдвух!
Іх займае вонкі зух...
Дзень суботні. Адпачынак.
Ад дзяцей і ад жанчынак.

Жонкі - спрытна труць вячэру.
(Болей страў сабе, даверу)
Апасля на двор шырокі,
Дзе мурог зелянавокі,
Акурат у пянькі
Рассядаюцца, - званкі.
Галасістыя адценні!
(Непадробіш летуценні!)
А мужы... нуль увагі.
Адцвіла пара павагі.


Рецензии