Вiктар Шацiла. Зух
Празмерны адчай...
Нябачнага звера
Вось так павучай!
Каб ён абрываўся
На нітках душы,
Дзе рай здабываўся
І смяг на шашы...
У белай завеі
На жар, гарачынь,
Хай праўднае вее
З тугіх далячынь!
Што вока? - не згледзець;
Рука не кране;
А сэрца - прыкмеціць
І дух калыхне.
Свидетельство о публикации №123020503467